Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42
Е-mail: isp@lelchitsy.gov.by
Тэлефон / факс: (+375 2356) 4 22 10
Кантакты: 247841 вул. Савецкая, 47,
г. п. Лельчыцы Гомельская вобласць,
Рэспубліка Беларусь
Тэлефон: 8 (02356) 20226 (дырэктар); 20225-спецыялісты
e-mail: bibl@lelchitsy.gomel-region.by
Дырэктар: Андрыкавец Алена Іванаўна
Рэжым работы: 10.00 - 19.00
Перапынак: без абеду
Выхадны: панядзелак
Асноўныя мэты ДУ «Лельчыцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»:
- рэалізацыя дзяржаўных і раённых праграм, задавальненне інфармацыйных і сацыяльна-культурных патрэб насельніцтва;
- ажыццяўленне ў адпаведнасці з заканадаўствам інфармацыйна-бібліяграфічнай і бібліятэчнай дзейнасці, якая ўключае ў сябе прадастаўленне свабоднага доступу да інфармацыі, задавальненне інфармацыйных патрэб насельніцтва Лельчыцкага раёна, садзейнічанне яго духоўнаму, культурнаму, адукацыйнаму, сацыяльна-эканамічнаму развіццю;
- арганізацыя і правядзенне дасугавай, асветніцкай, выхаваўчай і метадычнай работы;
- распрацоўка рабочых планаў, праграм, праектаў з наступным укараненнем іх у работу;
- правядзенне метадычных кансультацый.
Асноўныя задачы і прынцыпы дзейнасці структурных падраздзяленняў (бібліятэк):
- камплектаванне бібліятэчных фондаў дакументамі і забеспячэнне іх захаванасці;
- ажыццяўленне апрацоўкі дакументаў, стварэнне даведачна-бібліяграфічнага апарата;
- забеспячэнне бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк згодна з іх патрэбамі і інтарэсамі;
- правядзенне культурна-асветнай работы, накіраванай на садзейнічанне культурнаму развіццю карыстальнікаў бібліятэк;
Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці бібліятэк з'яўляюцца:
- вызначэнне агульначалавечых каштоўнасцяў у якасці прыярытэтных;
- садзейнічанне адраджэнню, захаванню і развіццю нацыянальных культурных традыцый, забеспячэнню даступнасці культурных даброт і павышэнню іх якасці, ахове гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны;
- зацвярджэнне і распаўсюджванне гуманістычных ідэй, навуковых і прававых ведаў і дасягненняў сусветнай культуры;
- агульнадаступнасць інфармацыі аб складзе і змесце бібліятэчных фондаў;
- самастойнасць у вызначэнні зместу, формаў і метадаў сваёй дзейнасці;
- каардынацыя і кааперацыя дзейнасці па набыцці, стварэнні, фарміраванні і ўзаемавыкарыстанню інфармацыйных рэсурсаў, аказанні электронных паслуг.