Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42
Е-mail: isp@lelchitsy.gov.by
Тэлефон / факс: (+375 2356) 4 22 10
КАНТАКТЫ: 247841 вул. Камунальная, д. 2, г.п.Лельчыцы
Гомельская вобласць, Рэспубліка Беларусь
Тэлефон: 8 (02356) 2-20-49
e-mail: domremesel@lelchitsy.gomel-region.by
Дырэктар – Ястрабава Наталля Аляксандраўна
Рэжым працы: 08.30 -17.30
Перапынак: 13.00 - 14.00
Выхадны: субота, нядзеля.
Асноўныя мэты ДУ «Раённы дом рамёстваў г.п. Лельчыцы»:
- падтрымка і адукацыя ўмоў для існавання і абнаўлення нацыянальных рамесніцкіх традыцый у іх нацыянальна-самабытных формах, пошук і раскрыццё ўнікальных талентаў;
- захаванне нацыянальнай дасведчанасці грамадзян на аснове лепшых традыцый народнай творчасці;
- прыцягненне да народнай творчасці і рамяства насельніцтва, асабліва моладзі;
- збор, захаванне, класіфікацыя і сістэматызацыя традыцыйных рамёстваў;
- адраджэнне традыцыйных унікальных тэхналогій, стварэнне вырабаў на аснове старажытных тэхналогій, а таксама распрацоўка новых;
- захаванне натуральнага існавання рамёстваў, прапаганда і распаўсюджванне лепшых узораў народных рамёстваў.
Функцыі:
- праводзіць даследчую работу па выяўленні мясцовых рамёстваў, супрацоўнічае з навуковымі ўстановамі і ўстановамі адукацыі, асобнымі спецыялістамі ў галіне традыцыйнай мастацкай культуры, прымае ўдзел у навукова-даследчай рабоце мясцовых метадычных службаў;
- наладжвае экспедыцыі, канферэнцыі, праводзіць збор і музеефікацыю найболей каштоўных рамёстваў;
- праводзіць аналіз стану і працэсаў развіцця традыцыйных рамёстваў Лельчыцкага раёна;
- стварае і забяспечвае работу творчых майстэрняў па відах рамёстваў (пража, разьба па дрэве, саломапляценне, вышыўка і іншыя віды рамёстваў, распаўсюджаных у Лельчыцкім раёне);
- наладжвае працу навукова-даследчых лабараторый па адраджэнні старажытных тэхналогій;
- звяртае асаблівую ўвагу на ўстанаўленне сувязей з мясцовымі майстрамі народнай творчасці, аказвае ім арганізацыйную і метадычную дапамогу, садзейнічае ў пытаннях набыцця матэрыялаў і прылад працы;
- арганізоўвае выставы, выставы-продажы, кірмашы, святы народнага майстэрства і асаблівых яго відаў;
- збірае вырабы майстроў для выставак, экспазіцыі музейных і навуковых фондаў;
- арганізоўвае экскурсіі і сустрэчы з майстрамі.