Галоўная / Эканоміка / Прамысловасць

Прамысловасць

На тэрыторыі Лельчыцкага раёна функцыянуе 3 прамысловыя прадпрыемствы: шчэбзавод «Глушкевічы», ПВГУП «В.П. Буткоўскі», КВУП «Лелькам». Усяго прадпрыемстваў, якія вырабляюць прамысловую прадукцыю, у раёне 5, акрамя вышэйназваных прамысловую прадукцыю выпускаюць Мілашэвіцкі і Лельчыцкі лясгасы. Асноўная ўдзельная вага ў агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці займае шчэбзавод «Глушкевічы» – 23,6%.

Прамысловымі прадпрыемствамі Лельчыцкага раёна па секцыях В, С, D, E за студзень-чэрвень 2024 года выраблена прамысловай прадукцыі ў дзеючых цэнах на суму 13 958 тыс. рублёў. Тэмп росту аб'ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі, разлічанай па індэксах фізічнага аб'ёму (далей – ІФА), склаў 102,9 %. Па стане на 1 ліпеня 2024 года ўзровень запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці склаў 258,9%.

 

Шчэбеневы завод «Глушкевічы» займаецца здабычай і абагачэннем (драбненнем і сартаваннем) будаўнічага каменю, забяспечвае патрэбнасць у нярудных матэрыялах арганізацыі Гомельскай вобласці і іншых рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.
На гэты час шчэбзавод вырабляе шчэбень усіх фракцый: гравійна-пясчана-шчэбеневыя сумесі, адсеў, бутавы і брусчаты камень, якія выкарыстоўваюцца, у асноўным, у будаўніцтве.

Выпускаемая прадукцыя мае міждзяржаўны стандарт (ДАСТ 8267-93). Сярэдняспісачная колькасць работнікаў складае 252 чалавекі.

Прыватнае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «В.П. Буткоўскі» з'яўляецца на гэты час адным з горадаўтваральных. Сярэдняспісачная колькасць – 169 чалавек.

Цяпер у структуру прадпрыемства ўваходзіць 15 цэхаў і структурных падраздзяленняў.

Прадпрыемствам аказваецца больш за 20 відаў паслуг, асноўнымі з якіх з'яўляюцца рытуальныя паслугі (вытворчасць вырабаў з граніту, мармурова-гранітнай крошкі і мастацкія работы на іх), вытворчасць вырабаў з металу і бетону (плітка, дэкаратыўная агароджа і іншыя), распілоўка драўніны і выраб рознай прадукцыі з яе.

Акрамя асноўных відаў дзейнасці ПВГУП «В.П. Буткоўскі» адкрыты аб'екты грамадскага харчавання, аб'екты аграэкатурызму, аб'екты прыдарожнага сэрвісу.

Камунальнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Лелькам» аказвае паслугі насельніцтву і суб'ектам гаспадарання па цеплазабеспячэнні, санітарнай ачыстцы г.п. Лельчыцы і сельскіх населеных пунктаў, прадастаўляе месцы для кароткатэрміновага пражывання ў гасцініцах, паслугі лазняў, па абслугоўванні жыллёвага фонду, па добраўпарадкаванні г.п. Лельчыцы, а таксама выкананне і падтрыманне на належным узроўні дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Сярэдняспісачная колькасць работнікаў складае 211 чалавека.