Галоўная / Арганізацыі, службы і структурныя падраздзяленні раёна / Лельчыцкі філіял Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства

Лельчыцкі філіял Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства

Лельчыцкі філіял Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства

Прадметам дзейнасці Лельчыцкага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства (далей - Лельчыцкі філіял) з'яўляецца арганізацыя аптовага і рознічнага гандлю, грамадскага харчавання. Удзельная вага Лельчыцкага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства ў тавараабароце гандлю па раёне складае 11,07%. У раёне арганізацыя мае 43 крамы, агульная гандлёвая плошча якіх складае 3515 кв.метраў. У г.п. Лельчыцы захавана спецыялізацыя крам: маюцца гаспадарчыя тавары, харчовыя крамы. Акрамя таго дзейнасць спажывецкай кааперацыі носіць сацыяльную накіраванасць, якая выяўляецца ў гандлёвым абслугоўванні жыхароў малых сельскіх населеных пунктаў праз аўтамагазіны (усяго працуе 2 аўтамагазіны). Агульнадаступная сетка грамадскага харчавання ў Лельчыцкім філіяле прадстаўлена 20 аб'ектамі, колькасць пасадачных месцаў у якіх складае 546. Маецца рэстаран «Журавінка», кафэ «Убарць», кафэ «Воблака»; кафэ» «Ежа-кава», 3 міні-кафэ, Бар «Карчма», 9 закусачных, 2 буфета, 1 кафэтэрый.

Кантактныя даныя:
Дырэктар філіяла - Рыдзецкі Аляксандр Рыгоравіч
тэл. 8 (02356) 2 03 58, 8 (02356) 2 09 74
Намеснік дырэктара Баравы Уладзімір Антонавіч
тэл. 8 (02356) 2 01 07
Начальнік упраўлення бухгалтарскага ўліку, падаткаабкладання і фінансаў Пятроўская Валянціна Віктараўна
тэл. 8 (02356) 2 03 08
Намеснік начальніка ўпраўлення бухгалтарскага ўліку, падаткаабкладання і фінансаў Рабушэнка Кацярына Мікалаеўна
тэл. 8 (02356) 2 05 68
Адрас: г.п. Лельчыцы, вул. Савецкая, 64 Гомельская вобласць
Прыёмная: тэл/факс 8 (02356) 2 03 58