Галоўная / "Aдно aкно" / Парадак звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Парадак звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

У адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 14 Закона "Аб асновах адміністрацыйных працэдур" ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З заява зацікаўленай асобы ў электроннай форме падаецца праз адзіны партал электронных паслуг.

Пералік адміністрацыйных працэдур, заявы зацікаўленых асоб па якіх падаюцца ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг, вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь з указаннем у такім пераліку спосабу ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі зацікаўленай асобы, а таксама магчымасці падачы адміністрацыйнай скаргі і атрымання адміністрацыйнага рашэння праз адзіны партал электронных. паслуг.

Пералік адміністрацыйных працэдур, заявы зацікаўленых асоб па якіх падаюцца ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг  

Доступ да адзінага партала электронных паслуг для падачы (адклікання) заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, атрымання адміністрацыйных рашэнняў, апавяшчэнняў аб прынятых адміністрацыйных рашэннях і падачы (адклікання) адміністрацыйных скаргаў у электроннай форме, забяспечваецца пры дапамозе ўнікальнага ідэнтыфікатара.

Парадак атрымання унікальнага ідэнтыфікатара вызначаны і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку атрымання унікальнага ідэнтыфікатара, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2017 г. № 637

Аб адзіным партале электронных паслуг