Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42
Е-mail: isp@lelchitsy.gov.by
Тэлефон / факс: (+375 2356) 4 22 10
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і, пройдзе ў школах Беларусі 14 мая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
У ходзе заняткаў педагогі абмяркуюць з дзецьмі, чаму моцная сям'я - аснова працвітання грамадства, як захоўваць сямейныя каштоўнасці і ўмацоўваць аўтарытэт бацькоў.
У Год беларускай жанчыны асаблівая ўвага будзе ўдзелена ролі сучаснай беларускі - на ўроку ўзнімуць тэмы "Маці і захавальніца сямейнага ачага", "Паспяховы прафесіянал і актыўная грамадзянка", "Дзяржаўная падтрымка жанчын ва ўсіх сферах жыцця".
Метадычныя матэрыялы для правядзення ўрока размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале.
Да спіса