Галоўная / Улада / Выканаўчая ўлада / Намеснік старшыні Лельчыцкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Козік Кацярына Генадзьеўна

Намеснік старшыні Лельчыцкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Козік Кацярына Генадзьеўна

Курыруе пытанні: 

развіцця будаўнічага комплексу раёна, будаўніцтва, рамонту і ўтрымання аўтамабільных дарог, тэхнічнай інвентарызацыі будынкаў і збудаванняў, размеркавання і выкарыстання капітальных укладанняў і інвестыцыйных фондаў у будаўнічую галіну, уліку грамадзян, маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, аб месцах захоўвання транспартных сродкаў, размеркавання жылля, архітэктуры, добраўпарадкавання, азелянення і санітарнага стану населеных пунктаў, гаражна-будаўнічых кааператываў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сувязі, аховы працы, транспартнага абслугоўвання, забеспячэння мерапрыемстваў у галіне дзяржаўнай пагранічнай палітыкі, тэрытарыяльнай абароны, абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый, абароны насельніцтва і тэрыторый ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, па забеспячэнні арганізацыі і агульнай каардынацыі выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»;
арганізацыі ўзаемадзеяння мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў раёна па забеспячэнні абаронных мерапрыемстваў, мабілізацыйнай падрыхтоўкі арганізацый раёна;
камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Лелькам»;
Лельчыцкага дарожна-рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 153 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд»;
Лельчыцкага дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка № 42 рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог «Гомельаўтадар»;
адкрытага акцыянернага таварыства «Лельчыцкая ПМК-103»;
раёна электрычных сетак;
Лельчыцкага ўчастка энергазбыту рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельэнерга»;
Лельчыцкай раённай энергагазінспекцыі Мазырскага міжраённага аддзялення філіяла Дзяржэнерганагляду па Гомельскай вобласці рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельэнерга»;
камунальнага архітэктурна-планіровачнага ўнітарнага прадпрыемства «Архітэктар»;
Лельчыцкага ўчастка электрычнай сувязі;
Лельчыцкага раёна газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення «Мазыргаз» рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблгаз»;
Лельчыцкага бюро Мазырскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»;
вытворчага ўчастка «Лельчыцы» філіяла «Аўтобусны парк № 2 г. Мазыр» адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельаблаўтатранс»;
Лельчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;
таварыства ратавання на водах;
Лельчыцкай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ;
узаемадзеяння з банкамі, якія фінансуюць будаўніцтва.
Каардынуе работу па рэалізацыі дзяржаўных праграм па абароне насельніцтва і тэрыторый ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:
аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў аховы працы і тэхнікі бяспекі).

Узначальвае камісіі: 

па бяспецы дарожнага руху пры Лельчыцкім райвыканкаме;
па разглядзе пытанняў выдалення, перасадкі аб'ектаў расліннага свету на тэрыторыі населеных пунктаў і іншых зямельных участкаў, што не ўваходзяць у лясны фонд;
па санітарным стане і добраўпарадкаванні тэрыторый;
па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме;
па праверцы ведаў па пытаннях аховы працы;
па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны" пры Лельчыцкім раённым выканаўчым камітэце;
па прыёмцы ў эксплуатацыю самавольных пабудоў;
па прыёмцы ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва;
пастаянна дзеючую камісію для прыняцця рашэнняў адносна капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў;
пастаянна дзеючую камісію па абследаванні жылых памяшканняў на прадмет неабходнасці правядзення капітальнага рамонту (рэканструкцыі) жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзення гаспадарчых памяшканняў і пабудоў;
грамадскую камісію па жыллёвых пытаннях пры Лельчыцкім райвыканкаме;
міжведамасную камісію па вырашэнні пытанняў, звязаных з належным утрыманнем, рамонтам месцаў агульнага карыстання шматкватэрных жылых дамоў;
па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці;
па абследаванні стану жылых дамоў, размешчаных на тэрыторыі Лельчыцкага раёна;
міжведамасную камісію для разгляду пытанняў прызнання шматкватэрных, блакіраваных і аднакватэрных жылых дамоў і іх прыдамавых тэрыторый, кватэр у шматкватэрных і блакіраваных жылых дамах не адпавядаючымі ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням.

Ажыццяўляе прыём грамадзян па асабістых пытаннях кожны першы аўторак месяца з 8.00 да 13.00. 

Разглядае звароты грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю, і мае права подпісу адказаў па зваротах. 

Ажыццяўляе апрацоўку персанальных даных з захаваннем норм, устаноўленых заканадаўствам, лакальнымі прававымі актамі, арганізацыйна-распарадчымі дакументамі па абароне персанальных даных. Інфармуе старшыню райвыканкама і асоб, адказных за ўнутраны кантроль за апрацоўкай персанальных даных, аб няштатных сітуацыях, звязаных з апрацоўкай персанальных даных. Забяспечвае канфідэнцыяльнасць аперацый з персанальнымі данымі і захаванасць, а таксама нязменнасць персанальных даных, калі выконваемая задача не прадугледжвае іх карэкціроўкі або дапаўнення.