Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42
Е-mail: isp@lelchitsy.gov.by
Тэлефон / факс: (+375 2356) 4 22 10
9 мая - дзень, напоўнены гонарам за подзвіг продкаў, дзень памяці і падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Напярэдадні гэтага светлага дня асаблівую ўвагу надаюць тым, хто перажыў страшныя выпрабаванні вайны, хто прайшоў праз пекла фашысцкіх канцлагераў.
У населеным пункце Грабяні прадстаўнікі Стадоліцкага сельвыканкама, Стадоліцкай сярэдняй школы, аддзялення паштовай сувязі, раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" і пагранічнай заставы "Грабені" наведалі Антаніну Пятроўну Саўрасаву - былую вязню фашысцкага канцлагера.
Антаніну Пятроўну павіншавалі з Днём Перамогі, выказалі глыбокую ўдзячнасць за стойкасць і мужнасць.
У знак увагі і падзякі вязні ўручана аднаразовая матэрыяльная дапамога да Дня Перамогі, а таксама кветкі і памятныя падарункі.


