Бел
Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42
Е-mail: isp@lelchitsy.gov.by
Тэлефон / факс: (+375 2356) 4 22 10
Лета праляцела імкліва, пакінуўшы пасля сябе яркія ўспаміны і мора энергіі. Каб завяршыць цёплы сезон на высокай ноце, у нашым Лельчыцах прайшоў маладзёжны марафон "Фінальны акорд", які стаў гучным закрыццём работы летняй маладзёжнай пляцоўкі.
Свята аб'яднала самых актыўных, творчых і пазітыўных жыхароў раёна. Арганізатары пастараліся зрабіць праграму насычанай, каб кожны знайшоў занятак па душы і зарадзіўся эмоцыямі на восень.












