Сёння ў Лельчыцах адкрылі пасля рамонту адну частку маста праз раку Убарць. Рух транспарту перанесены з правай часткі маста на левую. Работнікі ДЭУ-42 паспяхова завяршылі кладку новага асфальтавага пакрыцця на адным баку, забяспечыўшы бяспечны і камфортны праезд для вадзіцеляў.
Цяпер спецыялісты пачалі рамонт другой паловы моста. Вадзіцелям рэкамендуецца быць уважлівымі і прытрымлівацца паказальнікаў, каб пазбегнуць затораў і гарантаваць бяспеку на дарозе.
Рамонт маста - гэта крок да паляпшэння транспартнай даступнасці і павышэння бяспекі на дарогах рэгіёну.
