Советы за работой
28.07.2020

У вёсцы Осаў адбыўся канцэрт прысвечаны стварэнню Лельчыцкага раёна

Працягваецца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных стварэнню Лельчыцкага раёна. У невялічкай вёсцы Осаў Сіманіцкага сельсавету днямі ладзіўся канцэрт з удзелам артыстаў мастацкай самадзейнасці. Ганаровым гледачом сюды была запрошана старшыня райсавета дэпутатаў Таццяна Бяспалая, якая пражывае ў гэтых мясцінах.

Хлебасольным каравем ад імя ўсіх жыхароў вескі Таццяну Адамаўну шчыра прывітаў памочнік старшыні Сіманіцкага сельвыканкама Аляксандр Клачко.

Артысты мастацкай самадзейнасці падрыхтавалі добры канцэрт, і складаўся ён выключна з песен на роднай мове, якія меладычна разносіліся па акрузе. Па ўсяму відаць было, што канцэрт не пакінуў абыякавым нікога і ўсім спадабаўся, бо разам з песнямі артысты прывезлі сонечны настрой. Паслухаць іх ля адной із сядзіб Осава зазбіраліся мясцовыя жыхары, сярод якіх і падрастаючае пакаленне. Чытаць далей

Смотреть все